Аляксандр Ганчароў займаў гэту пасаду з пачатку 2000-х гадоў. Але апошнім часам зборную скалыналі скандалы, вынікі мужчынскай каманды дэградавалі — ніводнага медаля на лонданскай Алімпіядзе. Праўда, з’явіліся новыя зоркі жаночай штангі.
Цікавімся ў Беларускім цяжкаатлетычным саюзе, ці змяніўся кіраўнік зборнай.
БЦС: “Так, ён змяніўся, але гэта ніхто не каментуе. Загаду яшчэ няма. Днямі пачынаюцца зборы нацыянальнай каманды ў Стайках. І там будзе прадстаўлены новы трэнер. Будзе прысутнічаць і міністр спорту, і прадстаўнікі федэрацыі. Пасля можна будзе каментаваць. А пакуль усё кулуарныя размовы”.
Праз спартсменаў нацыянальнай зборнай даведваемся, што новым галоўным трэнерам стане Валянцін Кароткін, раней ён быў кіраўніком жаночай цяжкаатлетычнай зборнай.
Некаторыя штангісты, з якімі Еўрарадыё ўдалося на ананімных умовах паразмаўляць, выказваюць незадавальненне. Па сутнасці Кароткін — правая рука, найбліжэйшы паплечнік Аляксандра Ганчарова. Цяжкаатлеты параўналі гэту трэнерскую ракіроўку з палітычнай схемай Пуцін-Мядзведзеў, калі ад перамены месцаў сэнс мала ў чым мяняецца. Land Cruiser 200
|