Больш за ўсё гатункаў хлеба — у сталічнай краме "Каравай", што на плошчы Перамогі.
Карэспандэнтка: "Вы прыйшлі ў краму па хлеб. Заўважаеце, як зьмяняюцца кошты?"
"Вядома! Толькі ўверх растуць, на жаль".
Карэспандэнтка: "Як вы лічыце, кошты на хлеб у нас прымальныя?"
"Ну, у параўнаньні зь мясам яны невысокія. Але калі параўноўваць з заробкамі і пэнсіямі — то высокія кошты".
"У нас цэны на хлеб і на малочныя прадукты растуць непамерна. Прычым апраўдваюць рост цэнаў тым, каб не вывозілі. Але калі так выроўніваць, то трэба і заробкі выроўніваць, і пэнсіі".
"На хлеб пакрысе, быццам бы незаўважна — але кошты растуць".
А вось загадчыца аддзелу хлебнай крамы "Каравай", якая не назвала імя, абвяргала пакупнікоў і вельмі неахвотна адказвала на пытаньні:
"Ці часта мяняюцца цэны на хлеб?"
"Не". picjoke
|