У савецкі час хлеб быў самым даступным прадуктам харчаваньня — звычайная чорная "цаглінка" каштавала 14 капеек, подавы бохан — 18 капеек. На сярэдні заробак 150 рублёў чалавек мог набыць 1 тысячу боханаў. Зараз самы танны хлеб каштуе 6 тысяч рублёў. На сярэдні заробак 4 мільёны можна набыць 660 боханаў. Ці танны ў Беларусі хлеб, які лічыцца сацыяльна значным таварам і цэны на які рэгулююцца Міністэрствам эканомікі?
|